навіна

ад 16.04.2020

Беларусь зацікаўлена ў крэдыце ЕБРР

Беларусь зацікаўлена ў крэдыце Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў памеры да $1 млрд для крэдытавання найбольш пацярпелых з-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыi сектараў. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Дзмітрыя Крутога з віцэ-прэзідэнтам ЕБРР Аланам Пію ў фармаце відэаканферэнцыі.

Першы віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што беларускі бок зацікаўлены ў прадастаўленні крэдытных рэсурсаў ЕБРР вялікім дзяржаўным банкам - Беларусбанку, Белаграпрамбанку, Белінвестбанку, Банку развіцця ў аб'ёме да $1 млрд, у тым ліку для малых і сярэдніх кампаній з найбольш пацярпелых сектараў эканомікі.

Як адзначыў Дзмітрый Крутой, усе раней падпісаныя пагадненні з ЕБРР прадаўжаюць рэалізоўвацца. У праектах, дзе ёсць аб'ектыўныя цяжкасці ў рэалізацыі, напрыклад, няма магчымасці правесці тэндары або прыцягнуць з-за пандэміі міжнародных кансультантаў (а гэта з'яўляецца ўмовай усіх крэдытных пагадненняў з ЕБРР) - банк не будзе прымяняць штрафныя санкцыі.

"Што датычыцца суфінансавання з іншымі фінансавымі інстытутамі (Сусветны банк, Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый, Еўрапейскі інвестыцыйны банк) - тут прадугледжваецца захаванне лімітаў для дзеючых кліентаў ЕБРР у Беларусі, расшырэнне мандата на крэдытаванне асобных дзяржаўных арганізацый, якія апынуліся ў складаным становішчы ("Белавія", БЧ, "Гомельшкло", прадпрыемствы дрэваапрацоўкі)", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Бакі дамовіліся выкарыстоўваць паскораную працэдуру падрыхтоўкі адпаведных рашэнняў і актыўна прымяняць фармат відэаканферэнцыі.

Беларускі бок падтрымаў часовае прадаўжэнне паўнамоцтваў прэзідэнта ЕБРР Сумы Чакрабарці, абумоўленае неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй.

Фотаздымкі

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь