навіна

ад 30.10.2019

​Беларусь з 1 лістапада павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 лістапада павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 29 кастрычнiка 2019 г. № 727.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $88,3 за 1 т (раней - $87,2).

Пошліна на прамагонны бензін павышана з $47,9 да $48,5 за 1 т. На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты - з $26,1 да $26,4 за 1 т. Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, змазачных і іншыхалеяў.

Ранней стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 кастрычніка. Тады яны былі зніжаны.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь