навіна

ад 11.10.2019

​Аб стварэнні арганізацыйна гакамітэта

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 11.10.2019г. № 463р створаны арганізацыйны камітэт па забеспячэнні падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXXIІ летніх Алімпійскіх гульнях і XVІ летніх Паралімпійскіх гульнях 2020 годаўг.Токіо (Японія).

Старшынёй аргкамітэта назначаны Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка. Яго намеснікамі - Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук і памочнік Прэзідэнта Беларусі па нацыянальнай бяспецы, выконваючы абавязкі першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка.

Аргкамітэт ўпаўнаважаны пры неабходнасці далучаць ва ўстаноўленым парадку да работы па забеспячэнні падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у гульнях 2020 года кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду, Мінскагагарвыканкама, мясцовых адміністрацый раёнаў г.Мінска і іншых арганізацый.

Персанальную адказнасць за забеспячэнне падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у гульнях 2020 гады ўскладзеная на Міністра спорту і турызму СяргеяКавальчука.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь